Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Правілы збору грыбоў

   Пры паходзе ў грыбы прытрымлівайцеся элементарных правіл.
   Бярыце з сабой востры нож. Нельга проста выцягваць грыб з зямлі. Збіраць грыбы трэба так, каб не пашкодзіць грыбніцы. Можна зрэзаць шапку і пакінуць ножку.
   Збірайце грыбы ў кошык. Не выкарыстоўвайце поліэтыленавыя пакеты, пластыкавую тару, ацынкаваныя вёдры. Гэта дазволіць пазбегнуць утварэння таксічных прадуктаў распаду грыбоў і пераходу цяжкіх металаў у сабраныя грыбы.
   Ніколі не збірайце грыбы, якія выклікаюць у вас сумненне ці падазрэнне. Не зразайце грыбы з прыкметамі плесені на шапцы або ножцы.
   Нельга збіраць грыбы каля звалак, аўтамабільных дарог і чыгунак, на былых выпрабавальных палігонах. У грыбніцу могуць пранікнуць таксічныя рэчывы, якія трапляюць у зямлю.
   Перад прыгатаваннем стравы з грыбоў іх трэба абавязкова праварыць і зліць ваду.
   Выконваючы гэтыя правілы, вы пазбегнеце непрыемнасцей, а збор грыбоў пакіне толькі добрыя ўспаміны.
(128 слоў)

(Паводле Я. Шапаравай)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНастасін гай

Пераказы, дыктантыГрыбы ў павер’ях

Пераказы, дыктантыГрыбныя дажджы

Пераказы, дыктантыВеснавыя грыбы

Пераказы, дыктантыБаравічкі