Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пошта

   Нідзе так не чакалі цётку Анюту, як у школе. Яна кожны дзень праходзіла пад вокнамі і ішла ў настаўніцкую.
   Газеты пахлі свежаю фарбай і веснавым ветрам. На перапынках Арыша з сяброўкамі разглядала вясёлыя малюнкі, разгадвала рэбусы, чытала вершы.
   Самыя шчаслівыя былі дні, калі цётка Анюта прыносіла пісьмы. Іх прысылаў Арышын брат, які служыў на Балтыйскім флоце. Ён заўсёды ўкладваў у канверт каляровыя паштоўкі з відамі далёкіх гарадоў. Арыша тады прыносіла іх у клас і паказвала вучням.
(76 слоў)

Паводле С. Грахоўскага