Пагоркі і рачулкі, палі і дарогі скаваны марозам. Цярушыцца, сыплецца снег. На вачах усё чысцее, святлее, мяняецца. Навокал неверагодныя дзівосы. На галінках дрэў зіхоткае ад сонца срэбра снегу. Снег усюды. Ён накрыў усё, прыбраў хаты, платы. Палеткі нібы ў мяккім пухавіку. Кожны кусцік у полі і кожнае дрэва ў прысадах стаяць у пушыстым інеі. Вачэй не адарваць ад гэтай прыгажосці.
На ўраджайнай рабіне ад чырвоных ягад аж гнецца сучча. Па галінках скачуць сарокі, пырхаюць снегіры.
Услухайцеся ў гукі зімы. Гэта вецер іграе на чароўных гуслях.
(87 слоў)
Паводле Т. Бондар
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Першы снег
Пераказы, дыктанты → Першы снег (Паводле І. Грамовіча)
Юрась Свірка → Юрась Свірка - З першым снегам
Пераказы, дыктанты → Першы снег (Паводле X. Лялько)
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Першы снег