Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Першы снег (Паводле Я. Коласа)

Варыянт 1 (60 слоў)
   Моцна скаваў мароз голую зямлю. Халодная ледзяная кара пакрыла рэкі і азёры. Цвёрдую пасцель падрыхтаваў мароз для мяккага белага снегу. Вось ціха закружыў у паветры белы лёгкі пушок. Усё часцей залёталі гэтыя халодныя зімовыя матылькі. Хутка бялее зямля.
   Весела выскачылі на вуліцу з хат дзеці. Рады яны першаму снегу. Бегаюць, крычаць, у снежкі гуляюць. Для іх цяпер раздолле.

 


 

Варыянт 2 (145 слоў)

   Сівыя хмары неспакойна забегалі па небе, як кругі па вадзе. Падняўся вецер, густа і працяжна зашумеў стары лес на ўсе галасы. А хмары бягуць, сцелюцца ніжэй, гладчэй, раўней і аблягаюць усё неба. Пасыпаўся снег мільёнамі камячкоў дробнага, мяккага пуху. Залёталі, закружыліся яны халодным пылам.
   А вецер крапчэе, уздзірае снег знізу ў полі, падымае яго ўгору, круціць стаўбамі, і белы віхар снежнага пылу далёка прамчыцца па полі. Свішча вецер, нясе белы пыл у кожны куточак, у кожную дзірачку, круціцца, налятае з усіх старон і ўсё, што ні сустрэне на сваёй дарозе, абсыпае халодным снегам. Неба мяшаецца з зямлёю. Усюды, куды ні глянь, бель і бель, і не можа вока абняць гэту белую сцяну.
   А як заліваецца вецер у полі! Свішча ён у платах дзікім зверам, уздзірае саломеныя стрэхі, налятае на голыя адзінокія дрэвы, варочае кожную іх галінку, кожны сучок, і дрыжыць усім сваім целам беднае дрэва.

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Якуб КоласЯкуб Колас - Першы снег

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Першы снег

Пераказы, дыктантыПершы снег (Паводле І. Грамовіча)

Юрась СвіркаЮрась Свірка - З першым снегам

Пераказы, дыктантыПершы снег (Паводле X. Лялько)