Францыск Скарына жыў у вялікую эпоху Адраджэння, у той час, калі, паводле слоў Фрыдрыха Энгельса, адбываўся «найвялікшы прагрэсіўны пераварот з усіх перажытых да таго часу чалавецтвам». Гэта была «эпоха, якая мела патрэбу ў тытанах і якая спарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці». І далей Энгельс зазначае: «Тады не было амаль ні аднаго буйнога чалавека, які не зрабіў бы далёкіх падарожжаў, не гаварыў бы на чатырох ці пяці мовах, не вызначаўся б у некалькіх галінах вытворчасці». Такім быў і наш Скарына.
Яго выданні зрабілі ўплыў на ўсё далейшае развіццё кнігадруку ў нашай краіне – згадайма хоць бы Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Івана Вішанскага – і за мяжою, скажам, у Нямеччыне, дзе можна назваць Прымуса Трубэра.
(125 слоў)
Паводле А. Клышкі
Похожие статьи:
Пераказы → Мастацкая Скарыніяна
Пераказы → Эпоха Францыска Скарыны
Пераказы → Францыск Скарына
Пераказы → Спадчына Скарыны
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"