Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Першае падарожжа

   Калі селі ў цягнік, калі ззаду застаўся Мінск, калі вагон ужо сцішыўся на начны адпачынак, я нарэшце паверыў, што еду ў далёкі чарнаморскі горад Севастопаль. Усе ўжо спалі, а я ўсё стаяў ля вагоннага акна, баючыся прапусціць што-небудзь цікавае.
   Я тады спраўляўся ўсё запамінаць: і вялікія гарады, дзе спыняўся цягнік і дзе мы ласаваліся марожаным, і незнаёмыя краявіды. Але наперадзе быў легендарны Севастопаль, было жадана-невядомае Чорнае мора.
   Гэта і сапраўды аказалася фантастыкай: блакітна-сонечнае мора, празрыстая вада, у якой відаць нават камяні на дне, чародкі крыклівых чаек, якія спрытна выхопліваюць з бялесай пены дробную рыбу. А дзе яшчэ можна ўбачыць, як з-за гарызонту таямніча-загадкава выплывае карабель і, набліжаючыся, ператвараецца ў сапраўдны белы цуд!
   Мы хадзілі па шматлікіх музеях, гулялі па вуліцах горада, назіралі, як прыгожа і зладжана маршыравалі ў зайздроснай форме з залацістымі стужкамі на бесказырках сапраўдныя маракі. Наведалі і акварыум – вялізны зашклёны падводны дом для рознай марской жыўнасці, пра якую мы чулі толькі на ўроках біялогіі.
   Як тут расказаць пра ўсё ўбачанае, калі я нават слоў такіх ніколі не чуў. Таму, каб не забыцца, вечарам старанна запісваў усё пачутае і ўбачанае, часам перапытваючы ў аднакласнікаў, як называюцца караблі або рыбы, каб пасля пра ўсё расказаць дома.
(198 слоў)

Паводле А. Бутэвіча

 

Похожие статьи:

Янка МаўрЯнка Маўр - Падарожжа вакол дома

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Падарожжа

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Падарожжа

Пераказы, дыктантыКругасветнае падарожжа

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Стасева падарожжа