Той дэсант, як і ўсе іншыя, рыхтаваўся таемна. Выдзеленыя ў дэсант караблі стаялі каля ўсіх чатырох пірсаў. З акна свайго кабінета капітан першага рангу Клімоўскі, які ўзначальваў дэсант, бачыў усе гэтыя караблі.
Пагрузка дэсантнікаў на караблі пачалася позна ўвечары, калі згусціўся змрок. Клімоўскі даў каманду строй калыхнуўся, заварушыўся. Маракі ў плашч-палатках і накідках, грукаючы ботамі, рушылі на палубы. Клімоўскі пахадзіў па палубе, прыслухоўваючыся да размоў дэсантнікаў. Перад баявой аперацыяй ён заўсёды стараўся паслухаць гаворку падначаленых, даведацца пра іх настрой. Праўда, па сваім вопыце ён ведаў, што перад боем маракі пра яго не гавораць. Тым больш пра магчымыя яго вынікі. Ні трывогі, ні напружанай прыцішанасці або нервовасці ён не адчуў. Наадварот, ён адчуў у дэсантнікаў упэўненасць і спакой.
(120 слоў)
Паводле В. Хомчанкі.
Похожие статьи:
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Яблык
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Білеты у цырк
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Дзве Дашы
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Янкава рукавічка
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Звон пад зямлёй