Першабытны чалавек карміўся з палявання, рыбалоўства і збіральніцтва. Апошняе не прыносіла столькі спажывы, як, напрыклад, удалае паляванне на зубра або маманта. Але ўсё ж і збіральніцтва значна разнастаіла харчаванне нашых продкаў.
Вясною, калі ўсё навокал зелянела, выпраўляліся па першае шчаўе. Ішлі ў харч маладая крапіва, дзікая цыбуля, карані вадзяной лілеі, мноства іншых раслін. Вясною быў самы час і для збору птушыных яек.
Затым прыходзіла лета і выспявалі ягады. Спачатку суніцы, потым чарніцы, маліны, брусніцы, а восенню выспявалі журавіны. Ягады можна было не толькі есці свежымі, але і сушыць на зіму.
Пасля цёплых дажджоў пачыналіся грыбы. Раслі яны ажно да позняй восені, і ўвесь гэты час не заціхалі чалавечыя галасы ў лесе.
У канцы лета наступаў збор арэхаў. Разганяючы дзікоў, людзі ішлі і ў дубнякі, бо паспелі жалуды. Вывараныя жалуды гублялі гаркоту. Іх можна было затым перацерці на муку, змяшаць з арэхамі ці яшчэ з чым і спячы праснакі.
(148 слоў)
Паводле М. Чарняўскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Чалавек і прырода
Пераказы, дыктанты → Крыштальны звон бяроз
Пераказы, дыктанты → Беражыце прыроду
Пераказы, дыктанты → Зімовы начлег
Якуб Колас → Карціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы