Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Па дарозе ў Ліпнікі

   Дзень выдаўся цёплы, па-красавіцку прыпякала сонца, але быў моцны вецер. Ён гнаў па небе рэдкія белыя воблачкі, свістаў у голых галінах прысад. Дальнія хвойнікі былі зацягнуты шызай смугой. Хутка падсыхалі дарогі, на пясчаных узгорках вецер ужо ўздымаў пыл, гнаў яго ў напоўненыя веснавой вадой лагчыны.
   Саша пайшоў па дарозе да райцэнтра, а адтуль адправіўся ў шлях па чыгунцы. Ісці было прыемна, лёгка.
   Была хвіліна, калі Сашу хацелася вярнуцца назад. Але ён адчуваў, што ісці назад будзе цяжка, а яшчэ цяжэй будзе пасля. Думкі пра Жэню не дадуць яму ні сну, ні спакою, і ў сэрцы будзе расці пакутлівы смутак. Ды і нельга спыняцца на паўдарозе. Ужо зусім недалёка лес. Не даходзячы да яго, трэба павярнуць па шляху направа, мінуць невялікі бор, а там і Ліпнікі. Бор гэты прасвечваўся з краю ў край. Надзвычай роўныя і высокія сосны-прыгажуні гойдаліся ад ветру, рыпелі і аднастайна і ласкава шумелі сваімі верхавінамі.
(148 слоў)

Паводле І. Шамякіна

 

Похожие статьи:

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - На пыльнай дарозе

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Шляхі-дарогі

Пераказы, дыктантыДумкі ў дарозе

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Успамін аб лепельскай дарозе

Пераказы, дыктантыЗімовыя дарогі