Дзядуля і Андрэйка накіраваліся па бярозавік. На ўзлеску ў кронах бярозак спяваюць берасцянкі, сінічкі. На бярозе сядзіць дзяцел. Ён зрабіў дзюбкай дзірачку і п’е сок. Па ствале роўненькім ланцужком паўзуць мурашкі. Яны ласуюцца бярозавым сокам. Дзед акуратна зрабіў засечку на бярозе, прымацаваў латок. Па ім хуценька ў слоік пабеглі празрыстыя кроплі. Ходзіць Андрэйка між бяроз, птушак слухае. Вечарам хлопчык пераліў бярозавік з маленькіх пасудзінак у бочачку.
(68 слоў)
Паводле Я. Галубовіча
Похожие статьи:
Пераказы → Бяроза белая
Анатоль Бутэвіч → Анатоль Бутэвіч - Як сасна з бярозай пасябравала
Ян Баршчэўскі → Ян Баршчэўскі - Дзве бярозы
Аркадзь Куляшоў → Аркадзь Куляшоў - Сасна і бяроза
Данута Бічэль-Загнетава → Данута Бічэль-Загнетава - Бяроза