Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Паэтычны настаўнік

   У трох маіх пушчанскіх школах, якія трэба было прайсці, каб атрымаць сярэднюю адукацыю, настаўнікі трапляліся больш за ўсё строгія. Я кажу пра тую самую выхаваўчую строгасць, на якую не варта крыўдзіцца, бо ўсё гэта дзеля нашай жа карысці, дый сам час пасляваенны, трывожны і неўладкаваны, відаць, вымагаў яе, чалавечай строгасці, нават суровасці. Таму і здзівіў мяне мой першы паэтычны настаўнік сваёй лагодай, прыязнасцю і зусім тактоўнай абыходлівасцю з намі, тады яшчэ "зялёнымі".
   Было гэта ў тым шараватым будынку насупраць пастамента з танкам, блізка ад бібліятэкі і нашага ўніверсітэцкага філфака. Мы доўга не адважваліся пераступіць парог таго пакоя, хоць дзверы яго былі разнасцежаны. Сустрэў нас ён, сам Мікола Аўрамчык, загадчык паэтычнага аддзела часопіса. Нясмела выцягвалі мы з кішэні папалам складзеныя старонкі вучнёўскіх сшыткаў, клалі яму на стол. А побач сядзелі яшчэ нейкія людзі, супрацоўнікі часопіса, але мы, апрача яго, больш нікога не заўважалі.
(142 словы)

Паводле К. Камейшы

 

Похожие статьи:

Мікола ГільМікола Гіль - Першы настаўнік

ПераказыНастаўнік чарчэння

Уладзімір ШыцікУладзімір Шыцік - Настаўнік

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Буду настаўнікам

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Настаўнікі не паміраюць...