Стаяла спякотнае лета. Мы адправіліся ў лес. Вузкая сцяжынка прывяла нас у лясны гушчар. Сюды рэдка пранікаў сонечны прамень. Панура стаялі вялізныя елкі. Яны апусцілі свае магутныя галіны. Якая цішыня навокал!
Мы паспяшаліся выйсці на палянку. Сонечнае святло залівала наваколле. Радасныя песні птушак віталі нас. У траве стракаталі конікі. Гудзелі калматыя чмялі. Мы вырашылі адпачыць пад бярозкай. Яна сустрэла нас зялёным шумам.
(65 слоў)
Похожие статьи:
Максім Гарэцкі → Максім Гарэцкі - У панскім лесе
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні
Пераказы, дыктанты → У лесе (Паводле М. Гарэцкага)
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Стары лес