Даўнейшыя папірусныя кнігі падобныя не да нашых сённяшніх, а да геаграфічных картаў, скручаных у трубку. Дарэчы, на продаж папірус таксама ішоў у вялікіх сувоях, а не ў аркушах. Там ужо яго адразалі колькі каму трэба было. Найбольш цаніўся папірус якасных гатункаў – жаўтаваты або зусім белы. У меншай цане быў папірус карычневых адценняў.
Скруткі на кнігі былі звычайна каля дзесяці метраў. Чаму? Гэта тлумачыцца проста. Каб чытач, беручы кнігу, мог у адной руцэ трымаць скрутак, а другою раскручваць яго. Сувойчык у дзесяць метраў якраз меў дыяметр пяць-шэсць сантыметраў. Яго зручна было ўзяць у далонь.
У адным такім скрутку можна было запісаць прыкладна тысячу нашых радкоў. А каб запісаць вялікія паэмы старажытнасці «Іліяду» ці «Адысею» Гамера, на кожную трэба было каля дзесятка скруткаў.
(121 слова)
Паводле А. Клышкі
Похожие статьи:
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Кнігі
Пераказы, дыктанты → Кнігі дапамагаюць падарожнічаць
Пераказы, дыктанты → Кніга на Беларусі
Пераказы, дыктанты → Мініяцюрная кніга
Пераказы, дыктанты → Па матывах твора