Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Папярэднікі кнігі

   Папіруснаму скрутку наша сённяшняя кніга абавязана тым, што там, па сутнасці, упершыню была вынайдзена старонка. На ўсіх іншых матэрыялах, скажам, на розных таблічках ці паверхнях камянёў, радкі ішлі ад краю да краю, і калі атрымлівалася наша старонка, то выпадкова. Яна паходзіла ад памеру самога матэрыялу.
   Папірус жа даваў магчымасць пісаць уздоўж скрутка і мець радкі з дзясятак метраў даўжынёю. Аднак так людзі не пісалі. Бо з кожным радком як пры пісьме, так і пры чытанні трэба было б раскручваць і скручваць сувой.
   Якраз у папірусным скрутку, відаць, і быў шчасліва знойдзены той памер нашай старонкі, які дазваляе нам пры чытанні вадзіць толькі вачыма ад краю да краю радка, не паварочваючы галавы. І калі часам і забаляць ад доўгага чытання вочы, то не баліць шыя...
(123 словы)

Паводле А. Клышкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМініяцюрная кніга

Пераказы, дыктантыКнігі дапамагаюць падарожнічаць

Іван ШамякінІван Шамякін - Кнігі

Пераказы, дыктантыПа матывах твора

Пераказы, дыктантыКніга на Беларусі