Беларускаму паэту шмат часу давялося правесці за межамі Радзімы. Нават памёр ён у далёкай ад Беларусі Ялце. Мы шчыра ганарымся, што пэўны час наш славуты зямляк пражыў на Маладзечаншчыне.
У 1994 годзе ў вёсцы Ракуцёўшчына быў адкрыты музей паэта. Супрацоўнікі музея праводзяць цікавыя лекцыі, заняткі, сустрэчы. Экскурсаводы расказваюць, што ў Ракуцёўшчыне Багдановіч правёў летнія канікулы. Менавіта тут быў напісаны знакаміты верш «Вераніка».
Кожны год на базе музея праходзіць свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета». Яно прысвечана памяці Максіма Багдановіча. У гэты дзень са сцэны ля Максімавай крынічкі гучаць песні і вершы.
(94 словы)
(Паводле А. Лавора)
Похожие статьи:
Максім Багдановіч → Патрыятычная лірыка Максіма Багдановіча
Максім Багдановіч → Творчасць Максіма Багдановіча
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Маёвая песня
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Вадзянік
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Страцім-лебедзь