Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Памочніца

   Настачка дапамагае маці. Яна мые падлогу. Цяжка ўпраўляцца з вялікай анучай. Не слухае ануча Настачку, не хоча ваду выпускаць. Выкручвае яе Настачка з усіх сіл. А вада ўсё цячэ і цячэ. Як мама так спрытна ладзіць з ёю? Але і Настачка не адступае. Яна адолее анучу.
   Справа ідзе на лад. Ад анучы баляць рукі. Але Настачку гэта не турбуе. Яна радуецца, што памыла падлогу.
(65 слоў)

Паводле Я. Бяганскай