Лес жыў звычайным зімовым жыццём. I сляды гэтага жыцця можна было бачыць і тут, і там. Вырабляючы на снезе самыя мудрагелістыя петлі, некуды праскакаў заяц. Спяшалася, а таму, можа, не зусім старанна замяла за сабой сляды хітрая лісіца. Цяжка і самавіта пратупаў у гушчар воўк. Барабаніў гучна, заўзята ў сухаверхае дрэва дзяцел. З галінкі на галінку пырхалі, аб нечым пісклява перамаўляліся берасцянкі.
Не спыняючыся ні на хвіліну, Анісім бег і бег па дзіковых слядах. Хлёсткія галінкі дрэўцаў балюча сцябалі яго па твары, па руках. Ногі спатыкаліся аб пні і карэнне. Але Анісім нават не заўважаў гэтага. Неўзабаве ён так наблізіўся да дзіка, што можна было страляць.
Анісім сцягнуў рукавіцы, прырос да дрэва. Вочы пільна і прагна сачылі за кожным рухам страшнага ляснога звера. Ад хвалявання калаціліся рукі, і Анісім доўга, настойліва цэліўся. Рука скакала ў паветры, і дзік не браўся на мушку. Вочы слязіліся, у іх то дваілася, то цямнела. Адчуваючы, што сцэліцца добра наўрад ці ўдасца, Анісім націснуў курок.
Усё навокал завалакло дымам.
(165 слоў)
Паводле Б. Сачанкі
Похожие статьи:
Барыс Сачанка → Барыс Сачанка - Хлеб
Барыс Сачанка → Барыс Сачанка - Карчоўнік
Барыс Сачанка → Барыс Сачанка - Зерне і млын
Барыс Сачанка → Барыс Сачанка - Ля даўняга селішча
Барыс Сачанка → Барыс Сачанка - Сляды