Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Паляванне

Варыянт 1 (250 слоў)

   Сем цыбатых жураўлёў хадзілі па зжатым хлебным полі. Збіралі яны дробныя каменьчыкі і іншую спажыву, бо на балоце ранняй вясною, як толькі сыдзе снег і вада залье ўсё, корму небагата. Сяргею вельмі хацелася сфатаграфаваць гэту чародку. Трымаючы напагатове фотаапарат, хлопец па мокрай канаўцы па-пластунску падпаўзаў да жураўлёў.
   Вядома, што жораў вельмі асцярожная птушка, якая нікога блізка не падпускае. Прапоўзшы крыху, Сяргей прыўзняў галаву, каб глянуць, як паводзяць сябе птушкі. Раптам хлопцу здалося, што з процілеглага боку да іх таксама нехта падкрадаецца. Калі добра прыгледзеўся, дык убачыў, што гэта воўк.
   Жураўлі спакойна хадзілі каля разоры. Сёй-той з іх узнімаў галаву на тонкай доўгай шыі, глядзеў па баках і, пераканаўшыся, што ніякая небяспека не пагражае, згінаўся і збіраў каменьчыкі.
   Сяргей пільна сачыў за ваўком. Ужо нават і забыўся, дзеля чаго поўз па канаўцы.
   А драпежнік усё бліжэй падпаўзаў да птушак. Калі які жораў узнімаў галаву, воўк так моцна прыціскаўся да зямлі, што Сяргей нават не мог адрозніць, дзе ржышча, а дзе воўк. Адлегласць паміж ваўком і птушкамі паступова скарачалася. Раптам жураўлі, адчуўшы небяспеку, узнялі галовы. І ў гэты момант воўк ускочыў і кінуўся на птушак. Здавалася, зараз здабыча будзе ў воўчых зубах. Але жураўлі зрабілі невялікую разбежку, узмахнулі крыламі раз, другі, трэці і лёгка адарваліся ад зямлі.
   Сяргей схапіў фотаапарат, каб узяць у кадр ваўка і жураўлёў. Націснуў на кнопку, але не пачуў пстрычкі затвора. Хлопец хуценька завёў фотаапарат, але было ўжо позна. Воўк заўважыў чалавека і адразу падаўся ў бок лесу. А жураўлі, зрабіўшы шырокі круг, узняліся высока ў неба.
 


 

Варыянт 2 (157 слоў)

   Сем цыбатых жураўлёў хадзілі па жытняй пожні, збіраючы каменьчыкі і іншую спажыву. Хлопчыку дужа хацелася сфатаграфаваць гэтую чародку. Трымаючы напагатове фотаапарат, ён па-пластунску падпаўзаў да жураўлёў.
   Раптам хлопчыку здалося, што з процілеглага боку да іх таксама нехта падкрадаецца. Калі добра прыгледзеўся, дык убачыў, што гэта воўк.
   Жураўлі спакойна хадзілі каля разоры. Сёй-той з іх узнімаў галаву на тонкай доўгай шыі, глядзеў па баках і, пераканаўшыся, што ніякая небяспека не пагражае, згінаўся і збіраў каменьчыкі.
   Драпежнік усё бліжэй і бліжэй падпаўзаў да жураўлёў. Адлегласць паміж ваўком і птушкамі скарачалася. Жураўлі, адчуўшы небяспеку, узнялі галовы. Раптам воўк ускочыў, кінуўся на жураўлёў. Здавалася, зараз здабыча будзе ў воўчых зубах. Жураўлі зрабілі невялікую разбежку, узмахнулі крыламі і адарваліся ад зямлі.
   Хлопчык схапіў фотаапарат, каб узяць у кадр ваўка і жураўлёў. Націснуў на кнопку, але не пачуў пстрычкі затвора, хуценька завёў фотаапарат, але было позна. Воўк заўважыў яго і падаўся ў бок лесу. А жураўлі, зрабіўшы круг, узняліся высока ў неба.

Паводле З. Бяспалага

 

Похожие статьи:

ПераказыВыпадак на паляванні

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Дзікае паляванне караля Стаха - ГДЗ

ПераказыЦецерукі

ПераказыНезвычайнае паляванне

ПераказыУдалая засада