Пад высокім сінім небам зелянеюць палі. Шуміць пад ветрам, хвалямі пераліваецца збажына. Ва ўрачыстай цішыні песцяцца нагрэтыя сонцам бары. У дубровах не зварухнуцца магутныя дубы-асілкі. Цвіце на ўзлесках пахучы чабор. У казачнай блакітнай смузе выступаюць абрысы вёсак. Адлюстроўваецца ўся гэтая прыгажосць у празрыстых водах Прыпяці, Гарыні, Мухаўца, Стыры, Арэсы, Ясельды, Случы, Убарці, Пцічы, Лані і Славечны.
Гэта Палессе – дзівосны наш край. Чароўны, як сівая легенда, светлы, як сённяшні дзень.
(70 слоў)
Похожие статьи:
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Гарывада
Пераказы, дыктанты → Прыпяцкі запаведнік
Пераказы, дыктанты → Сцяжынкамі Янішчыц
Пераказы, дыктанты → Палесся абрус аксамітны
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - На Палессі...