Надвор’е і сапраўды ўсталявалася цудоўнае, якое звычайна бывае ў гэтую пару, і дзень выдаўся пагодны, цёплы. Паветра чысцюткае і празрыстае, хоць і лётаюць у ім, ззяючы на сонцы, тонкія павуцінкі. Яны ўсюды – на пожнях, лугах і агародах – сумна дзівяць чалавечае вока сваім бляскам. Ні хмаркі, ні аблачынкі, ні ветрыку, а павуцінкі лётаюць, пераносячы на сваіх нітачках плоймы дробных павучкоў. Відаць здалёк, як прыбраліся ў барвовыя і жоўтыя колеры зарэчныя лясы, зазелянела вераснёвая рунь. Ля дарогі красавалася некалькі арабін, а паміж рэдкага лісця віселі, як дзявочыя завушніцы, даспелыя гронкі ягад.
Час, здавалася, прыпыніў сваю хаду, а свет нібы пашырыўся: бачна ва ўсе бакі. Прасторна, мусіць, ад таго, што ўсё сабралі, скасілі, абцерабілі. З неба, на якім пачалі ўжо з’яўляцца рэдкія белыя аблачыны, на ўвесь гэты свет задумліва пазірала ласкавае, ужо крыху астылае сонца.
(132 словы)
Паводле У. Гніламёдава
Похожие статьи:
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Восень
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Восень
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Восень
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...
В → Восеньскія песні