Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Павучок-падарожнік
У сонечныя дні праплыве ў небе серабрыстае павуцінне. Як яно з’явілася? Цяжка ўбачыць самога гаспадара павуцінкі. Маленькі, спрытны павучок выпускае з сябе павуцінку. Потым чапляе яе за травінку. Трымаецца за травінку і сам. Павуцінка трапеча на ветры. Сілы няма болей трымацца. Ляціць маленькі падарожнік. Зачэпіцца павуцінка за дрэва. Тады павучок хаваецца пад кару на ствале. Ніхто яго не ўбачыць, пакуль не праміне зіма.
(65 слоў)