Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Няпрошаны грыбнік

   Часам сярод лесу трапляюцца лапікі дробненькага, нібыта прасеянага праз сіта, сівавата-белага пяску. Звычайна гэта невысокія пагорачкі. На іх нічога не расце, акрамя чэзлых, невысокіх хвоек.
   Вакол такой палянкі вельмі грыбны лес. Растуць аранжавыя падасінавікі, танканогія шэрыя бабкі, зялёныя і чырвоныя сыраежкі, залаціста-жоўтыя лісічкі, зялёна-дымчатыя махавікі, а ў верасе з чарнічнікам сядзяць пузатыя, з цёмна-карычневымі шапкамі цары грыбоў – баравікі.
   Ды не аднаму мне ўпадабалася гэтая лясная мясціна. Спадабалася яна і лясному дзіку. Я хаджу сюды ўдзень збіраць ягады і грыбы, а ён гаспадарыць уночы.
   Аднойчы я прыйшоў на паляну, а яна ўся перарыта. Лісце, ігліца перамяшаны з пяском. Дзік то ў адным, то ў другім месцы выбіраў якраз тыя куточкі, дзе лепей за ўсё раслі баравікі і падасінавікі. У хвойніку, дзе растуць лісічкі, ён так перавярнуў мох і ігліцу, што не пакінуў жывой лапіны.
   Усё лета дзік начамі «араў» лес, знішчаў самыя лепшыя куточкі грыбовішчаў, а я нічога не мог яму зрабіць.
   Паляна страціла ўтульнасць і прывабнасць.
(162 слова)

Паводле З. Бяспалага.

Похожие статьи:

ПераказыРазбойнік

ПераказыАбед у мяцеліцу

ПераказыСіла зямлі

ПераказыНеспадзяваная сустрэча

ПераказыПаядынак