Мы ўзышлі на мост над вуліцаю Нямігай. Унізе бясконцай чарадой беглі легкавыя і грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, тралейбусы. Яны на нейкі момант хаваліся пад мастом. Потым выязджалі з другога боку. Каля самай Свіслачы згрувасціліся двухпавярховыя дамочкі Траецкага прадмесця. Яны пафарбаваныя ў розныя колеры і здалёк здаваліся цацачнымі. З другога боку Нямігі высіўся галоўны храм Беларусі. Па ўсім наваколлі разносіўся велічны і працяжны гук яго званоў.
(65 слоў)
Паводле А. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы → Рака Няміга
Пераказы → Няміга (Паводле А. Бутэвіча)