Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ноч музеяў

   Міжнародны дзень музеяў адзначаецца 18 мая. У гэты дзень музеі бясплатна прапануюць наведаць свае экспазіцыі і выставы. Святочны дзень перацякае ў начныя гулянні. Упершыню дзейства пад назвай «Ноч музеяў» распачалі супрацоўнікі парыжскага Луўра ў канцы мінулага стагоддзя. Мінск далучыўся да гэтай акцыі ў 2005 годзе.
   У апошнія гады свята набыло сапраўдны размах. Немагчыма перадаць усёй панарамы і багацця тэатралізаваных гульняў, канцэртаў, спектакляў, якія праводзяцца ў музеях. Яны гасцінна адчыняюць свае дзверы тысячам людзей, сярод якіх пераважае моладзь. Заўсёды цікава сустракацца ў тых месцах, дзе паказваецца высокае мастацтва.

(Паводле Н. Гальпяровіча, Н. Ванінай, В. Чаропкі, Т. Сівец)

 

Похожие статьи:

ПераказыМузей векапомнай славы

ПераказыМузей Якуба Коласа

ПераказыМузей (Паводле Н. Рыбік)

ПераказыПраўда-памяць

ПераказыЛітаратурны музей Максіма Багдановіча