Прыляцела ластаўка з далёкага выраю. Села яна на дах старой хаткі і зашчабятала. Зазвінела ў паветры вясёлая песенька. Потым паляцела птушачка свой леташні домік шукаць. А ён за зіму абсыпаўся, абвіс павуціннем. Села ластаўка ля гняздзечка, засумавала. Побач прысела другая ластаўка. Пашчабяталі яны ды давай папраўляць сваю хатку. Доўга працавалі ластаўкі. Атрымалася ў іх новае ўтульнае гняздзечка.
(59 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Ластаўкі
Янка Журба → Янка Журба - Ластаўкі
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Вярніся, ластаўка!..
Пераказы, дыктанты → Першы аблёт
Міхась Зарэмба → Міхась Зарэмба - Рыжая ластаўка - ГДЗ