Нарадзіўся Максім Багдановіч у Мінску. Тут, у сталіцы ёсць яго музей. А злева ад цэнтральнага ўваходу ў Вялікі тэатр оперы і балета стаіць яму помнік.
Дажываючы свае апошнія гады на поўдні, у далёкай ад радзімы Ялце, Багдановіч пісаў вершы. Ён меў ужо кнігу вершаў, якую назваў «Вянок». І гэта была яго адзіная ўцеха, што жыццё пражыта не марна. «Я не самотны, я кнігу маю», – былі апошнія напісаныя ім словы.
Усяго дваццаць пяць гадоў пражыў ён на свеце. А неўміручая зорка паэта, якая ўзышла над зямлёю, будзе свяціць нам заўсёды ярка і высока.
Паводле В. Віткі
Похожие статьи:
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Страцім-лебедзь
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Вадзянік
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Маёвая песня
Максім Багдановіч → Творчасць Максіма Багдановіча
Максім Багдановіч → Патрыятычная лірыка Максіма Багдановіча