У кожнага ёсць парог, які мы ўпершыню пераступілі. Недзе застаўся крук ад калыскі, разгайданай бяссоннаю матчынай калыханкай, недзе бяжыць праз поле сцежка, што вывела на нялёгкія і светлыя жыццёвыя гасцінцы.
Гэта тая малая радзіма, да якой часта вяртаешся думкамі і памяццю душы. Успамінаеш далёкае, да болю шчымлівае маленства і такімі маладымі і светлымі бачыш абліччы родных і блізкіх, настаўнікаў і сяброў. Многіх даўно ўжо няма на свеце, але яны жывуць у тваёй памяці. Зашчыміць сэрца, а неўтаймоўная сіла прывязанасці да роднай зямлі цягне туды, дзе ты пачынаўся як істота, як чалавек, як асоба.
Там, дзе прайшлі маё маленства і юнацтва, ні блізкіх, ні радні, ні многіх прыкмет той далёкай пары амаль не асталося. Але як толькі зашуміць лістападам восень, мяне нешта пачынае трывожыць і рупіць. Настае неспакой душы. Тады кідаю самыя неадкладныя справы і без дай прычыны еду ў свой любы палескі край.
(143 словы)
Паводле С. Грахоўскага
Похожие статьи:
Янка Купала → Тэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы
Пераказы, дыктанты → Ганарымся Бацькаўшчынай
Алесь Бачыла → Алесь Бачыла - Радзіма мая дарагая...
Пераказы, дыктанты → Скарбы нашай Радзімы
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Радзіма