Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Неспадзяваная сустрэча

   Хлопцы былі так стомлены, што ім не хацелася нават варушыцца. Трэба было ісці па галлё, рыбу, але абодва згадзіліся лепш галадаць, абы толькі адпачыць. Папярэднюю ноч яны амаль не спалі.
   Прачнуліся хлопцы на світанні, праспаўшы гадзін адзінаццаць. Затое зноў адчувалі сябе бадзёрымі і вясёлымі. Толькі голад даваў аб сабе знаць. Ускінуўшы на плечы свае дубіны, бягом памчаліся да сажалкі. Наперадзе шпарка бег Віктар, ззаду дыбаў Мірон. Дарогу яны добра ведалі, таму нават не глядзелі вакол сябе. Вось кусты па беразе іх сажалкі...
   Але ў гэты момант адбылося нешта неверагоднае: пачуўся крык, рэў, стук і насустрач Мірону выскачыў бледны, бяззбройны Віктар.
   – Уцякай! – паспеў ён толькі крыкнуць і паляцеў як страла.
   Мірон нават і сам не заўважыў, як ужо імчаўся следам за Віктарам.
   Вецер свістаў у вушах, галіны сцёбалі па твары, а яны ўсё ляцелі ды ляцелі. Азірнуўся быў Мірон назад, нічога не заўважыў, але не адставаў ад Віктара. Толькі каля вогнішча спыніўся Віктар.
   – Што такое? – задыхаўшыся, спытаўся Мірон.
   – Мядзведзь! – коратка адказаў Віктар.
   – Можа, табе здалося? – насмешліва сказаў Мірон.
   – Добра здалося, я яго стукнуў па галаве! – адказаў Віктар сур’ёзна і пачаў расказваць.
   Аказалася, як толькі Віктар заскочыў за куст, дык трапіў акурат у лапы да мядзведзя. Звер капашыўся на балоце, у якім бялела шмат рыбы. Мусіць, з-за гэтай рыбы ён і не пачуў хлопцаў. Віктар з разгону так і паляцеў на яго. У бяспамяцці хлопец стукнуў сваёй булавой мядзведзю па мордзе. Той зароў і ўхапіўся лапамі за вочы. Булава вывалілася з рук. Сябры кінуліся наўцёкі.
   Аддыхаўшыся, абодва героі весела засмяяліся. Праз паўгадзіны пайшлі назад. Чатыры вокі пільна ўглядаліся ў кусты, чатыры вухі не прапускалі аніводнага гуку. Кожны момант хлопцы гатовы былі драпануць назад. Але ніякіх адзнак, што мядзведзь паблізу, не было. Навокал была раскіданая рыба і валялася дубіна са слядамі яго зубоў.
   Набралі хлопцы рыбы колькі ўлезла і накіраваліся дадому.
(300 слоў)

Паводле Я. Маўра

 

Похожие статьи:

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Былі ў мяне мядзведзі

Пераказы, дыктантыНеспадзяваная сустрэча

Пераказы, дыктантыМядзведзь

Пераказы, дыктантыСмаргонская мядзведжая акадэмія

Пераказы, дыктантыВось якія «мішкі»