Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Непадуладная сіла

   На шырокіх і роўных, як стол, слуцкіх палетках палавела жыта. Ад спякоты пабялелі, вылінялі пяшчотныя і халаднавата-мяккія пялёсткі валошкі на ўзмежках і пры дарогах. Мроілася разагрэтае сонцам паветра і нібыта цякло да жытнёвага небакраю.
   А адтуль чорным крылом разгортвалася навальніца. Перад ёю ўсё заціхала, быццам захопленае знянацку, нават паменшалі хвалі на тугаватай роўнядзі калосся. Нідзе ні душы. Толькі светлы палетак і пацямнелая далечыня. Перад навальніцаю ўсё на зямлі быццам паменшала, нават вёска здалася маленькай, нібы глядзіш на яе з вышыні.
   У цішыні пачулася, як мякка і глуха ўдарылі па цёплым дарожным пыле першыя кроплі. А потым раптоўна рвануў вецер – і абрынулася на зямлю ўсё разам: суцэльная сцяна вады, святло сіняватых ад лютасці маланак, удары грому. Здавалася, што ты толькі адна засталася на ўсім белым свеце. І разам з тым была незразумелая, невытлумачальная, шчымлівая, трывожная радасць гэтай яраснай праяве, усё роўна як і ты частачка гэтай непадуладнай нікому сілы.
(148 слоў)

Паводле А. Жука

 

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Красавіцкая навальніца

Пераказы, дыктантыНавальніцы

Іван МележПалеская хроніка. Подых навальніцы. Частка першая

Пераказы, дыктантыЧэрвеньская навальніца

Пераказы, дыктантыНавальніца на возеры