Калі ў вас няма незвычайных каменьчыкаў, можна зрабіць іх самім! Для гэтага трэба развесці ў вадзе акварэльныя ці гуашавыя фарбы. Каляровую ваду пажадана разліць па формачках для лёду. Добра будзе зрабіць пяцелькі з нітак і адным канцом апусціць у кожную ячэйку з каляровай вадой. Формачкі неабходна выставіць на мароз на двор або памясціць у халадзільнік. Праз некалькі гадзін у вас будзе многа рознакаляровых ледзяшоў. Можна развесіць іх на дрэвах ці кустах. Празрыстыя ледзяшы без нітачак пажадана рассыпаць проста на снег. Гэта вельмі прыгожа! Нібы яркія зорачкі падалі і ў галінках дрэва заблыталіся, прасыпаліся на зямлю.
Не варта бедаваць, калі нехта здыме вашы ледзяшы ці яны растануць. Трэба быць настойлівымі і намарозіць новых! Прыбраны зорным дажджом двор будзе радаваць людзей усю зіму.
(121 слова)
(Паводле А. Масла)