У некаторых рэках і азёрах Беларусі водзіцца вугор. Гэта адна з самых смачных і незвычайных рыб.
Класці ікру вугор плыве са свайго возера ці рачулкі ў паўнаводныя рэкі. Праз іх трапляе ў Атлантычны акіян. За суткі рыба пераадольвае ад пятнаццаці да дваццаці кіламетраў. Пасля дасягае цёмных глыбінь Саргасава мора, што знаходзіцца за шэсцьсот кіламетраў. Там на глыбіні каля васьмісот або дзевяцісот метраў вугры адкладваюць ікру. З яе выводзяцца лічынкі, якія плывуць назад на радзіму.
Амаль дарослымі рыбамі прыплываюць вугры туды, адкуль іхнія бацькі раней накіраваліся ў свой доўгі шлях.
(91 слова)
(Паводле У. Караткевіча)
Похожие статьи:
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Як зімуюць рыбы
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Каму холадна, каму душна
Пераказы, дыктанты → Возера (Паводле Ф. Казлоўскага)
Пераказы, дыктанты → Жыццё ў вадаёме
Пераказы, дыктанты → Стронга