Некалькі гадоў таму я перабіраў ў сваім кніжным куфэрку, што хаваўся дома на гары. Сярод іншых, выпадкам купленых кніжак, я знайшоў томік выбраных твораў Янкі Купалы – першую, якую можна было дастаць пасля вайны, кніжку ў нашай хаце. Я зберагаў яе як нейкую памятку, як зберагае мая маці скрутак таго тонкага, вытканага разам са сваёй нябожчыцай-маці кужэльнага палатна.
Я бяру у руку гэтую зжаўцелую кніжку з сінім, пад нябесны колер партрэтам разумнага, прыгожага і ціхага чалавека з нейкім насцярожаным позіркам у прыжмураных вачах і думаю, што няма на свеце таго, што ты любіў бы толькі адзін, што ёсць людзі, у душы якіх таксама жыла і жыве паэзія, што іхняя душа чула і чуе хараство.
Паводле В. Адамчыка
Похожие статьи:
Янка Купала → Драматургічнае майстэрства Янкі Купалы
Янка Купала → Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо". Сэнс назвы твора
Янка Купала → Тэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы
Янка Купала → Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці
Янка Купала → Янка Купала - Пясняр беларускага народа