Мне давялося ўбачыць на невялікай адлегласці жывога аленя. Я сядзеў пад высокім грабам. Вакол панавала цішыня. Раптам хруснула галлё. На фоне зялёнага лісця мільганула нешта бурага колеру. Алень нібы вырас на лугавінцы. Дужае, стройнае цела на тонкіх нагах нібы скамянела. Гордая галава была ўпрыгожана рагамі. Вушы насцярожаныя.
Я не вытрымаў і паварушыўся. Лёгкім рухам алень пераскочыў цераз ствол паваленага дрэва. Ён знік у зялёным гушчары.
(67 слоў)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Алень скідае рогі
Пераказы, дыктанты → Алежка
Пераказы, дыктанты → Алені
Пераказы, дыктанты → У пушчы (Паводле У. Караткевіча)
Пераказы, дыктанты → Сонечны алень