Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Незвычайнае падарожжа

   Дзякуючы Жулю Верну, я рана пачаў вандраваць па свеце. Для гэтага не трэба было ні караблёў, ні цягнікоў, ні цягавітых мулаў. Хапала адной фантазіі. Пасля кожнай кнігі Жуля Верна я крочыў па тых самых сцежках, што і яго героі. Гэта было лёгка і ўдавалася ў любы час і ў любым месцы. Звычайная, тысячу разоў бачаная і зведаная вясковая вуліца магла стаць новай і незнаёмай, варта было толькі выключыцца з плыні паўсядзённага жыцця. Родныя бары і бярэзнікі ў залежнасці ад патрэбы маглі ператварацца ў трапічныя зараснікі ці ў сібірскую тайгу. Невялікая, паўзарослая асакой і аерам рачулка Змейка, якая пятляла па сенажаці за агародамі, рабілася то блакітным Нілам, то імклівай горнай ракой.
   Гэта было цудоўна – вандраваць па свеце. Знікала ўсё дробязнае, будзённае, душа поўнілася радасцю адкрыцця, самаахвярнасцю падзвігу. У часы такіх вандровак забываліся ўсе крыўды і згрызоты, і я адчуваў сябе найвялікшым уладаром, які раздае людзям толькі радасць і шчасце.
(148 слоў)

Паводле І. Навуменкі