Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Неапаль
Зірні на Неапаль, а потым памірай! Так кажуць італьянцы аб гэтым горадзе.
Сапраўды, прыгожа тут. Вельмі прыгожа! Цёмна-сіняе ціхае мора стварае жывапісную Неапалітанскую затоку. Неба заўсёды чыстае, сіняе. На берагах раскошныя вілы бялеюцца з-за пальмаў, памяранцаў, лімонаў, лаўраў і іншых заўсёды зялёных раслін. Горад акружае прыгожае каменнае ўзбярэжжа. Збоку, бы вартаўнік, стаіць вулкан Везувій.
(56 слоў)