Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



На спатканне – у месца закаханых

   Наведваць мемарыял, прысвечаны воінам-афганцам, якія загінулі ў чужой вайне, канешне, трэба, ніхто не будзе з гэтым спрачацца, але не ў самы светлы дзень жыцця маладых. Шчасце і трагедыя – зусім несупастаўляльныя пачуцці. Але што мы можам прапанаваць маладым парам? Наведванне мемарыяла «Мінск – горад-герой» або Вечнага агню на плошчы Перамогі. Вось і едуць вясельныя картэжы да помнікаў, хаця гэта хутчэй не праява патрыятызму, а даніна модзе. У савецкія часы, напрыклад, існавала традыцыя ўскладаць кветкі да помніка Леніну. А сёння гэта ўжо нямодна.
   Неабходна, каб у такім вялізным горадзе, як Мінск, з’явіўся, нарэшце, куточак для закаханых. Гэта месца абавязкова павінна быць у самым цэнтры горада, каб да яго лёгка было дабрацца, у зялёнай зоне. Можна, напрыклад, усталяваць там нейкі старажытны гадзіннік з прыгожым музычным боем. І маладыя змогуць прызначаць пад ім свае спатканні. Ці сімвалічную падкову для маладажонаў, якія павінны будуць прайсці пад ёй, каб умацаваць сваё сямейнае шчасце. Ажурныя лаўкі, клумба з кветкамі, якія сімвалізуюць каханне, прыгожая падсветка, музычны фантан з птушкамі, папараць-кветка – рашэнняў можа быць мноства, галоўнае, каб гэта ідэя знайшла падтрымку. У Сяміпалацінску, напрыклад, маладыя пары завязваюць на памятным дрэве рознакаляровыя стужкі – вельмі прыгожая традыцыя. Давайце і мы створым штосьці сваё. І моладзь нас падтрымае.
   Невыпадкова ў нашай краіне так хутка прыжыўся Дзень святога Валянціна. Скажам, Свята бацькоў, якое адзначаецца на Захадзе, не прыжылося, а Свята закаханых стала ці не самым любімым пасля Новага года. І не толькі таму, што мы, славяне, умеем кахаць, але і таму, што ў гэтага свята ёсць прыгожая легенда і шмат вясёлых і прыгожых атрыбутаў, якія прывабліваюць моладзь.
(258 слоў)

(Паводле Н. Баранавай)

 

Похожие статьи:

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Свята настаўніцы

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Ёлка

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Сакавік

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Цудоўныя святы

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Свята