Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



На нарачанскім узбярэжжы

   Дзівосна прыгожай на нарачанскім узбярэжжы была кожная пара сутак, але, мабыць, асаблівая прыродная лагода ўсталёўвалася апоўдні, калі ўсё таіла ў сабе рэдкую ўнутраную гармонію і святло, што своеасабліва ўтаймоўвалі, здавалася, усе супярэчлівыя думкі і пачуцці.
   Мерна зыбаецца ў цёмна-сінім прадонні возера. Коцяцца, набягаючы адна на адну, то наступаючы на бераг, то адступаючы ад яго, невысокія хвалі. Час ад часу цверазіць адчуванні мяккі подых вогкага ветру. Стрыманы водар не такой ужо і цёплай азёрнай вады пераплятаецца з церпкім сасновым пахам. На добрыя метраў сто, а то і болей ад берага – тут зусім неглыбока. І таму, каб адчуць усім целам гаючую сілу і вабнасць цудадзейных нарачанскіх хваль, трэба ісці і ісці. Пакуль ідзеш – звыкаешся з прахалодай і золкасцю і пасля напоўніцу адчуваеш усю радасць яднання з жыццядайнай азёрнай стыхіяй.
   Абавязкова трапляеш і на дзве бруістыя крынічкі, вуркатанне якіх чуецца здалёк. У гэтым баку прыбярэжжа пабіта хмызоўем, і яны прытаіліся ў засені разлапістага арэшніку і ажыны за некалькі дзясяткаў крокаў ад станцыі пракату лодак і катамаранаў. Тонкая нітка ручайка ад іх спадае непасрэдна ў возера, дзелячы акрайчык прыбалочанай мясцінкі на дзве палавіны – усходнюю і заходнюю.
(182 словы)

Паводле М. Мікуліча

 

Похожие статьи:

ПераказыНарачанская легенда

ПераказыНоччу на Нарачы

ПераказыПра возера Нарач

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Беларускае мора

ПераказыНа беразе Нарачы