Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Нашы карані

   Дрэва без каранёў не бывае. Ёсць свае карані і ў кожнага з нас, і ўваходзяць яны ў глыбіню стагоддзяў. Не заўсёды лёгка іх адшукаць, дакапацца да іх. Не ва ўсіх продкі чым-небудзь вызначыліся, праславіліся. Ды і хто яны такія, каб трапляць на старонкі летапісаў і ў аналы гісторыі?
   У большасці нашы продкі – гэта звычайныя простыя людзі. Яны палявалі, лавілі рыбу, засявалі поле, даглядалі жывёлу, гадавалі дзяцей. Жылі ціха, малапрыкметна. Таму пра сваіх продкаў мы можам меркаваць па ўспамінах, апавяданнях бацькоў, дзядоў.
   Некалі ўся навука дзецям была толькі ад маці, бацькі, бабы, дзеда, астатніх сямейнікаў, суседзяў. У пашане былі працавітасць, кемлівасць, і ўсяляк высмейваліся гультайства, неахвота, няўменне. Адтуль прыйшлі трапныя выразы: «Гулі не аднаго ў лапці абулі», «Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць», «Хто не ўмее, той заўсёды не разумее». Злосна высмейваліся і іншыя заганы, ці, як цяпер кажуць, розныя адмоўныя якасці. З даўніх часоў былі заганамі абыякавасць, зазнайства, неахайнасць, бестурботнасць, нікчэмнасць, сварлівасць, зайздрослівасць, прагнасць, несправядлівасць, нерашучасць, баязлівасць, самахвальства, самалюбства, няўдзячнасць, нахабства, п’янства…
   Праўда, дзеля справядлівасці трэба сказаць, што не ўсе, далёка не ўсе дзеці вырасталі такімі, якімі хацелі бачыць іх бацькі. Былі і, мабыць, заўсёды будуць і зладзеі, і п’яніцы, і гультаі, і нахабнікі, і зайздроснікі… Але што характэрна – у добрых, працавітых сем’ях найчасцей вырасталі добрыя, працавітыя дзеці.
   Былі і выключэнні. Здаралася, у працавітай сям’і вырастаў абібок, і наадварот, у гультаёў – добры гаспадар… Што ж, даўно заўважылі: «У аднаго бацькі, адной маткі не роўныя бываюць дзіцяткі».
   Сярод дзяцей таксама трапляюцца гультаі і неслухі. Некаторыя падпадалі пад уплыў не лепшых людзей: «Розум жа не сякера – не пазычыш».
   Большасць жа думала і дбала не пра што-небудзь іншае, а пра самае неабходнае – пра тое, як вырасціць, сабраць, захаваць хлеб, наогул, як жыццё пражыць.

 

Паводле Б. Сачанкі

 

Похожие статьи:

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Ля даўняга селішча

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Сляды

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Карчоўнік

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Зерне і млын

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Хлеб