Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Наша лавачка
Мы з Толікам паставілі лавачку. Як толькі зрабілі, паселі і сядзім. Выходзіць з дому наш сусед дзед Андрэй. Ён глянуў на лавачку і здзівіўся. Нічога не было. А цяпер лавачка стаіць. Мы пасунуліся. Цяпер сядзім утрох. Дзед хваліць лавачку і нас.
Хутка выходзяць яшчэ адзін дзед і бабуля. Мы саступаем месца ім. Мы стаім. Два дзядулі і бабуля сядзяць на нашай лавачцы. Няхай сядзяць. Мы яшчэ паспеем насядзецца.
(70 слоў)