Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Начны візіт

   Ваўкі з’явіліся нечакана. Раней мясцовым жыхарам часта даводзілася сутыкацца з імі, але з той пары прайшло больш за дзясятак гадоў. Забыліся вяскоўцы пра ваўкоў. Толькі калі-нікалі ўспаміны відавочцаў уражвалі прысутных, выплёскваліся красамоўнымі споведзямі, калі праўдзівымі, а калі і з доляй фантазіі. Нешта падобнае адбылося і на гэты раз.
   Аднойчы зімовым вечарам мы сядзелі за сталом. Пакуль маці завіхалася каля печы і накрывала на стол, бацька расказваў майму старэйшаму брату пра начныя выхадкі ваўкоў. Мяне асабліва ўразіла тое, што бацька казаў, нібы вочы ў ваўка ноччу свецяцца яркім святлом, як ліхтарыкі. Мне захацелася пажартаваць.
   – А вунь у акне два агеньчыкі бліснулі! – сказаў я. Словы мае былі настолькі нечаканымі, што бацька перастаў есці і паглядзеў у акно. Але там ён нічога не ўбачыў, строга зірнуў на мяне, зноў прыняўся за вячэру.
   Але бываюць у жыцці супадзенні! Праз некалькі хвілін на падвор’і гучна забрахаў наш сабака. Брэх быў незвычайны, неўласціва гучны і адначасова нейкі баязлівы. Потым ён стаў больш моцны і залівісты. Злёгку слабеючы, брэх стаў аддаляцца і раптам абарваўся. З вуліцы даносіліся прыглушаныя адгалоскі грызні.
   Бацька кінуўся на двор. За ім – маці і брат. Выбег і я. Праз некалькі хвілін зноў пачуўся пагрозлівы і ўпэўнены брэх сабакі. З боку глыбокага рову да хаты вярталіся бацька, маці і брат.
   – А ты чаго распрануты выскачыў? – пачала сварыцца маці.
   – Нічога, нічога, не крычы, – сказаў бацька. – Бачыш, ён ваўка першы заўважыў. А мы спакойна сядзім – думалі жартуе.
   Мы зайшлі ў хату і ўпусцілі сабаку.
(240 слоў)

Паводле В. Стомы

 

Похожие статьи:

Алесь ЯкімовічАлесь Якімовіч - Хітры воўк

Алесь БадакАлесь Бадак - Воўк і навука

ПераказыШэры драпежнік

Максім ТанкМаксім Танк - Конь і Леў

Іван ШамякінІван Шамякін - Воўк