Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Начлег у снезе

   Шэрыя курапаткі спяць зімой у снезе.
   З палявання я вяртаўся на захадзе сонца. Ішоў полем. Вечарэла. Мароз шчыпаў за вушы.
   Раптам убачыў на снезе чорныя плямы. Гэта былі курапаткі. Падышоў паціху бліжэй. Птушкі лапкамі хутка разграбалі снег і апускаліся ўніз. Вось адна ўжо знікла з вачэй. За ёй другая, трэцяя. Быццам патанулі. Так пад снегам схавалася ўся чародка.
   Зімовымі начамі трашчыць мароз, свішча мяцеліца. Але настане ранак. Курапаткі вылезуць з-пад снегу і пабягуць у хмызняк карміцца.
(76 слоў)

Паводле Р. Ігнаценкі

 

Похожие статьи:

ПераказыКурапаткі