Работа ў школе наладзілася.
Цэлыя дні аддаваў Лабановіч школе. Ён адчуваў вялікае маральнае задавальненне: вучні займаліся дружна, старанна і рабілі значныя поспехі. Асабліва шмат увагі адводзіў ён чатырнаццаці вучням, падрыхтоўваючы іх да экзаменаў. Калі дні значна пабольшалі і на дварэ пасвятлела, ён склікаў выпускнікоў пасля класных заняткаў і займаўся з імі асобна. Гэта былі самыя лепшыя часіны школьнага навучання і для настаўніка, і для яго вучняў. Тады ўжо не захоўваўся той строгі распарадак, які быў абавязковым, калі ўсе дзеці былі ў поўным зборы. Тут Лабановіч выходзіў часта за рамкі праграмы. Яму хацелася як мага болей абудзіць дапытлівы розум сваіх выхаванцаў, шырэй раскрыць ім вочы на свет і навучыць іх крытычна ставіцца да жыцця. Задачы, дыктоўкі часта замяняліся чытаннем мастацкіх твораў рускай класічнай літаратуры, знаёмствам з біяграфіямі выдатных людзей, разборам тых ці іншых твораў. Настаўнік імкнуўся заўсёды трымаць сваіх вучняў у стане зацікаўленасці да таго, пра што ён гаварыў або чытаў.
(150 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Уладзімір Шыцік → Уладзімір Шыцік - Настаўнік
Пераказы → Настаўнік чарчэння
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Буду настаўнікам
Мікола Гіль → Мікола Гіль - Першы настаўнік
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Настаўнікі не паміраюць...