Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Насенне

   На пагорку, недалёка ад рачулкі, стаялі купчастыя ліпы, сярод іх пракідаліся ярка-зялёныя клёны і высокія вязы. Летам на іх выспявала насенне. Пад восень, прылятаючы сюды, вецер падхопліваў яго на свае вольныя крылы і разносіў па свеце.
   Панёс раз вецер насенне старой, усімі паважанай ліпы на другі бок рэчкі. Прынёс і кінуў на мяккі зялёны мох па суседству з асінай. Асіна прымеціла мясцечка, дзе ўпала ліпавае семя, і сумыслу скінула на яго свой даволі тоўсты сухі сук. Сук упаў на насенне і моцна яго прыціснуў. А назаўтра поруч з насеннем ліпы асіна кінула сваё семечка. Пакуль ліпавае насенне вызвалялася з-пад асінавага сука, асіна ўзышла і заглушыла ліпку.
   Уся гэтая справа рабілася на вачах у дзятла, які дзёўб тут засохлы верх старой хвоі. Дзяцел пераляцеў рэчку, сеў на старую, усімі паважаную ліпу і расказаў усё, што было з яе насеннем.
(138 слоў)

Паводле Я. Коласа