Адзін край лугу стыкаўся з лесам, уразаўся ў яго, ахопліваючы дугаватыя лукі і павялічваючы свае травяністыя прасторы. Луг перасякаўся вузкімі, доўгімі і глыбокімі тонямі, заросшымі аерам, сітняком, чаротамі і мяккімі ніцымі лозамі. У іх хаваліся розныя лугавыя птушкі. Срэбнаю стужкаю вывіваўся Нёман, то падыходзячы пад самы лес, падразаючы карэнне дрэвам, то бегучы сярэдзінаю лугу, то падступаючы да поля, апяразваючы бліскучым жывым паскам яго пясчаныя схілы. Па лугавых грудах раскідаліся астраўкі. На іх буяў малады, сакавіты дубняк, кусты арэшніку, брызгаліны, чаромхі і крушыны. Самая понізь заціскалася мяккаю лугавою канапелькаю. Яна зацвітае летам прыгожымі сіненькімі кветачкамі. Як прывольны прасторы наднямонскіх лугоў! Часамі над прасторамі зялёнага мора ўзнімаліся пышныя постаці адзінокіх дрэў, пераважна дубоў, параскіданых сярод лугоў, а месцамі і цэлыя дубовыя гаі. Многа тут для іх прастору і сонца.
(121 слова)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Каля Нёмана
Пераказы, дыктанты → Празрыстая пара восені
Пераказы, дыктанты → Старанная праца
Пераказы, дыктанты → Гімн жыццю
Пераказы, дыктанты → Берагам Нёмана