Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Наготкі

   Кветкі адчуваюць добрае і дрэннае. Так і наготкі. На заходзе сонца схіляюць галоўкі, збіраюць пялёсткі ў камячок. Хутка халодная вераснёўская ноч настане. З узыходам ласкавага сонейка ўсміхнуцца і кветкі. Цэлы дзень не спускаюць яны вачэй з сонейка. Паслухмяна паварочваюць за ім свае галоўкі. Яны стараюцца быць добрымі і шчодрым, як сонца. Да лютых маразоў радуюць нас наготкі сваімі кветкамі.
   Не рві кветак! Не губі дзетак сонца!
(67 слоў)

Паводле М. Янчанкі

 

Похожие статьи:

Міхась Зарэцкі → Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая

Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Верас

Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Гарлачык

Янка Журба → Янка Журба - Дзяўчынка і кветкі

Пераказы, дыктанты → Зязюльчыны слёзы (Паводле А. Гурскага)