За акном пачулася вароніна карканне. Я адклаў кнігу, падышоў да акна. Каля ганка сядзелі дзве вароны. Перад імі ляжала хлебная скарынка.
Маладая варона каркнула і раскрыла дзюбу. Гультайка хацела, каб маці пакарміла яе. Старая варона толькі круціла галавой. Дачка магла сама справіцца з такой работай. Маладая варона зноў закаркала. Тады маці ўзяла ў дзюбу скарынку, далёка зашпурнула яе.
Вароны кінуліся да спажывы. Маці знарок прыпазнілася. Дачка паспела схапіць скарынку.
(70 слоў)
Паводле А. Бадака
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Шлях да навукі
Пераказы, дыктанты → Смелая варона
Пераказы, дыктанты → Дзедава навука
Янка Купала → Янка Купала - Мая навука
Вацлаў Ластоўскі → Вацлаў Ластоўскі - Варона і рак