Стаяў ясны дзень. Слабы ветрык гайдаў на галінках лісце. Раптам пачало цямнець. Толькі над лесам яшчэ зіхацела сонейка. Па шкле забарабанілі першыя кроплі дажджу. Кароткая яркая ўспышка асвяціла сад. Грымнуў гром, раскаціўся па двары зычным звонам. Затым усё сціхла. Навальніца памчалася далей. Хмара над нашым домам распалася на дробныя шматкі і сплыла за лес. Адзіным напамінам пра навальніцу застаўся зіхоткі зайчык. Гэта быў адбітак сонца на люстранай паверхні лужыны.
(70 слоў)
Паводле М. Грыдасава
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Чэрвеньская навальніца
Пераказы, дыктанты → Навальніца на возеры
Іван Мележ → Палеская хроніка. Подых навальніцы. Частка першая
Пімен Панчанка → Пімен Панчанка - Красавіцкая навальніца
Пераказы, дыктанты → Навальніцы