Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Набліжэнне навальніцы

   Недзе далёка глуха, як з-пад зямлі, загрымела. Неўзабаве над далёкім лесам паказалася хмара. Падымаючыся з-за небасхілу, хмара ўсё расла і расла.
   Спачатку іх было дзве, верхняя і ніжняя. Верхняя, белая, з роўным краем, спакойна, але хутка плыла, падымалася ўсё вышэй. Ніжняя, цёмна-сіняя, ажно чорная каля зямлі, узыходзіла з самага лесу, нібы злівалася з ім і на нейкі момант быццам зачапілася за яго, не мела сілы адарвацца. З краёў яна віхрылася дзівоснымі сінімі клубкамі, рвалася ўперад і гнеўна кідала ў лес звілістыя бліскавіцы, паласуючы ў розных напрамках неба. Але вось пасля адной такой яркай бліскавіцы, што пракацілася вогненным колам пры самай зямлі, хмара імкліва рванулася ўперад і неўзабаве дагнала сваю верхнюю сястру, закрыла яе.
   Людзі з палёгкай уздыхнулі. Чаканне, што цягнулася амаль месяц, скончылася. Дождж нарэшце прыйшоў.
   Узняўся вецер, ён мацнеў. На нейкі момант кроплі перасталі падаць.
   Раптам бліснула маланка, аглушальна ўдарыў гром, дождж хлынуў ліўнем.
(145 слоў)

Паводле І. Шамякіна

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНавальніца на возеры

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Красавіцкая навальніца

Пераказы, дыктантыЧэрвеньская навальніца

Пераказы, дыктантыНавальніцы

Іван МележПалеская хроніка. Подых навальніцы. Частка першая