Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мінскі напрамак

   Усе гэтыя дні няшчадна паліла сонца.
   У машыне было душна. Браня, напаленая сонцам, пякла. Гарачынёй дыхаў матор, што напружана гуў за баявым аддзяленнем. Каб зменшыць гарачыню ў машыне, ехалі з адчыненымі люкамі. Плынь свежага паветра ўрывалася ў іх і быццам абмывала твары танкістаў. Калі здаралася, што вецер дзьмуў убок і пыл адносіла ад машыны, танкістам было лягчэй, бо можна было падставіць твар свежаму ветру.
   Раніцай калона падышла да Мінскай магістралі, што бегла на захад. Бегла то праз дружныя цёмныя сасоннікі, то праз беластволыя бярэзнікі, то праз густыя мяшаныя гаі. Бегла паўз шырокія прасцягі яшчэ не ўчарнелых пнёў, што аддзялялі шашу ад лясоў. Прасцягі, на якіх упарта выбівалася ўгару зялёная моладзь. Бегла цераз балоты, што паблісквалі аерам, цераз палі, на якіх азёрамі разлівалася свірэпа. Праз спаленыя, зруйнаваныя ці затоеныя ў трывозе вёскі. Бегла туды, дзе чакаў спакутаваны Мінск.
(139 слоў)

Паводле І. Мележа.

Похожие статьи:

Іван МележІван Мележ - Спатканне за горадам

Іван МележІван Мележ - Здарэнне

Іван МележПалеская хроніка. Людзі на балоце. Частка першая

Іван МележБеларуская вёска ў часы калектывізацыі ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"

Іван МележВасіль Дзяцел і Ганна Чарнушка як мастацкія тыпы ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"