Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мінская ратуша

   Ратуша – сімвал гарадскога самакіравання. Спачатку ратуша ў Мінску была драўлянай, але пасля пажару ў 1640 годзе яе адбудавалі з каменю. Тут захоўваліся меры вагі і аб’ёму, прынятыя ў горадзе, пячатка і казна. З ратушнай вежы сачылі, ці не ўзнік дзесьці пажар, а яшчэ глядзелі, ці не падбіраецца да горада вораг.
   У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ратушу знеслі па распараджэнні імператара Мікалая Першага. Аднак у 2004 годзе гэты помнік быў адноўлены па малюнках і чарцяжах. І сёння тут адбываюцца значныя гарадскія мерапрыемствы і ўрачыстасці.
   У цёплую пару года ля ратушы дзейнічае кветкавы гадзіннік.

(Паводле Н. Гальпяровіча, Н. Ванінай, В. Чаропкі, Т. Сівец)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНяміга

Пераказы, дыктантыМінскі метрапалітэн

Пераказы, дыктантыМінская ратуша

Пераказы, дыктантыРатуша

Пераказы, дыктантыМінскі чыгуначны вакзал